Генерал Фралоў завёў блог
11.04.2011 / 10:49
Карыстальнікаў беларускага ЖЖ паболела. Свой блог завёў і генерал Валерый Фралоў —экс-дэпутат палаты прадстаўнікоў, які колісь разглядаўся пэўнымі коламі ў якасці прэтэндэнта на лідара беларускай апазіцыі.
Блог знаходзіцца па наступным адрасе generalfrolov.livejournal.com
Першы допіс змешчаны 10 красавіка. Ён мае назву «Валютныя людзі і птушкі над галавой», змяшчае генерал Фралоў таксама і байку на «злобу дня».
«Ужо ў новым стагоддзі мы пра гэта гаварылі мільён разоў: «Не, мы не такія». Мы, як хацелася думаць, больш не чакаем па начах трамвая і не стаім у чэргах. Бо ў нас ёсць алмаз ведаў, хакейныя перспектывы і
І якімі мы апынуліся сёння? Зноў: «Мы не такія! Гэта яны іншыя «. І хто тады ў аўтарытэце? Буржуіны, які сядзіць на залатых злітках або бабуля ля абменьніка? Міхалевіч або Фядута? Цукар за тры тысячы ці заўтрашняя цукровая пудра за чорт ведае колькі?».