Пралятаючы над Беларуссю, Лукашэнка разгледзеў гной і даў указанні, як яго захоўваць
11.04.2011 / 11:02
Аляксандр Лукашэнка, які прылятаў у Салігорск на фінальны матч IV рэспубліканскіх аматарскіх спаборніцтваў па хакею, раскрытыкаваў кіраўніцтва Мінскай вобласці за факты безгаспадарчасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Звяртаючыся да губернатара Мінскай вобласці Барыса Батуры, кіраўнік дзяржавы сказаў, што калі ён пралятаў над палямі, убачыў, як захоўваюцца ўгнаенні -- непасрэдна на адкрытым грунце. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такія факты недапушчальныя, прычым гэта датычыць не толькі сталічнага рэгіёну, але і іншых абласцей Беларусі.