Статкевіча і Севярынца паказалі на АНТ

Кандыдат у прэзідэнты выглядаў стомленым, ссівелым.

11.04.2011 / 11:07

Учора ў эфіры перадачы «Контуры» на тэлеканале АНТ былі паказаныя вязні «амерыканкі» Мікола Статкевіч і Павел Севярынец. Выглядае, што іх здымалі скрытай камерай падчас азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы.

Севярынцу і Статкевічу паведамілі пра прызнанні Алеся Міхалевіча і ягоны выезд з краіны. На гэта Мікола Статкевіч прамовіў: «Да? Хм…»

Статкевіч выглядаў досыць змучана, увесь сівы.

Павел Севярынец гаварыў на цудоўнай трасянцы.

«Із страны (з’ехаў — „НН“)? Ну пасля таго, што ён учудзіў...». Што менавіта «учудзіў» Міхалевіч, не далі тлумачэнняў.
Севярынец быў у спартовым касцюме, моцна пахуднеўшы.

У эфіры БТ таксама дэманстраваліся кадры са зняволенымі. У іх з’яўляліся Павел Вінаградаў, Ілля Васілевіч, Арцём Грыбко, Алег Федаркевіч. Яны тлумачылі, дзеля чаго прыйшлі на Плошчу 19 снежня.

ЗП