Як заходзіць на заблакаваныя сайты партызанскімі сцежкамі? Ананімайзеры: інструкцыя для «чайнікаў»
11.04.2011 / 11:24
З 7 красавіка большасць беларускіхі абавязаны ў адпаведнасці з указам № 60 заблакаваць доступ да гэтых сайтаў для дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама арганізацый адукацыі і культуры. У такі «чорны спіс» у першыню трапілі папулярныя інфармацыйныя рэсурсы belaruspartisan.org i charter97.org.інтэрнэт-правайдэраў атрымалі абноўлены спіс абмежаванага доступу
Аднак існуе некалькі шляхоў, якія дазволяць абысці ўсе абмежаванні. Прапануем вашай увазе некаторыя з іх.
Праз Новую Гвінею
Самы просты спосаб — выкарыстанне сайта‑ананімайзера ці проксі‑сервера. На старонку газеты трэба будзе заходзіць не наўпрост, а ў абход. Калі «Белтэлекам» заблакуе доступ на сайт для наведнікаў з Беларусі, ананімайзер спачатку злучыцца з серверам у Папуа Новай Гвінеі ці Таіці. Паколькі для гвінейцаў доступ на сайт «НН» не зачынены, вы трапіце на старонку газеты. Магчыма, сайт будзе грузіцца даўжэй, чым звычайна, але інфармацыя ўсё ж будзе атрыманая.
Дзе шукаць ананімайзеры? Дастаткова на любым сайце‑пошукавіку набраць «веб‑проксі» ці «веб‑ананімайзер» — і з’явяцца дзясяткі варыянтаў. Напрыклад, kproxy.com, hideme.ru, spysurfing.com. Працаваць з імі лёгка — на старонцы ў пустым полі набраць адрас сайта, напрыклад, nn.by ці charter97.org, і націснуць Enter на клавіятуры.
Калі нейкі з ананімайзераў не працуе — а закрываюцца яны часта, — варта пашукаць іншы.
І я не я, і ліст не мой
З дапамогай ананімайзера можна і захаваць сваю прыватнасць. Не сакрэт, што для «прасунутых» хакераў нескладана вызначыць, з якога адраса было адпраўлена паведамленне на форум ці электронную пошту. Гэта датычыцца як інтэрнэт‑адрасоў, так і фізічнага месцазнаходжання. У выпадку працы праз ананімайзер, адзіны, на каго ўдасца выйсці, — той самы няшчасны гвінейскі сервер.
Проксі‑серверы падыдуць і тым, хто хоча ашчадзіць трафік — колькасць закачанай інфармацыі. Яны могуць перадаваць дадзеныя ў сціснутым выглядзе. «Распакоўка» ж будзе адбывацца непасрэдна на камп’ютары.