У Беларусі ігральныя аўтаматы павінны быць унесеныя ў Дзяржрэестр

11.04.2011 / 11:29

Ігральныя аўтаматы павінны быць унесеныя ў Дзяржаўны рэестр мадэляў ігральных аўтаматаў, дапушчаных да выкарыстання ў Беларусі. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 424 ад 1 красавіка 2011 года, паведаміла прэс-служба Дзяржстандарта.

Як зазначыла прэс-служба, дзяржаўны рэестр ствараецца для забеспячэння адзінага дзяржаўнага ўліку мадэляў ігральных аўтаматаў, што выкарыстоўваюцца ў краіне, інфармавання пра іх юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, а таксама кантролю адпаведнасці ігральнага аўтамата, што выкарыстоўваецца ў ігральнай установе, той мадэлі, якая ўключана ў дзяржаўны рэестр.

Уключэнне мадэляў ігральных аўтаматаў у дзяржаўны рэестр ажыццяўляецца пры іх адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ТНПА), пералік якіх вызначаецца Дзяржстандартам. Для праверкі адпаведнасці патрабаванням ТНПА праводзяцца іспыты мадэлі ігральнага аўтамата і экспертыза яго праграмнага забеспячэння. Гэтыя работы ажыццяўляюцца на дагаворнай аснове выпрабавальнай лабараторыяй, уключанай пералік, які зацвярджаецца Дзяржстандартам. Устаноўлена, што фактычна закладзены сярэдні працэнт грашовага выйгрышу ігральных аўтаматаў пры іх уключэнні ў дзяржаўны рэестр і наступным выкарыстанні павінен быць не ніжэйшы за 90% для кожнага ігральнага аўтамата.

Пасля атрымання акта аб адпаведнасці мадэлі ігральнага аўтамата патрабаванням ТНПА, складзенага выпрабавальнай лабараторыяй па выніках выпрабаванняў, экспертызы праграмнага забеспячэння і камплекта дакументаў, заяўнік накіроўвае ў Дзяржстандарт заявы для ўключэння мадэлі ігральнага аўтамата ў дзяржаўны рэестр. Рашэнне аб уключэнні або ад адмовы ва ўключэнні прымаецца ў 15-дзённы тэрмін з дня падачы заявы. Звесткі пра ўключаную ў рэестр мадэль ігральнага аўтамата ў 5-дзённы тэрмін размяшчаюцца на афіцыйным сайце Дзяржстандарта і накіроўваюцца ў маніторынгавы цэнтр спецыяльнай камп’ютэрнай касавай сістэмы. Заяўніку таксама выдаецца адпаведнае пасведчанне.

Пры адмове ва ўключэнні мадэлі ігральнага аўтамата ў Дзяржаўны рэестр заяўніку ў 5-дзённы тэрмін накіроўваецца адміністрацыйнае рашэнне аб адмове з указаннем прычын. Пры нязгодзе і заяўнік можа абскардзіць яго ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Падставай для выключэння мадэляў ігральных аўтаматаў з Дзяржаўнага рэестра з’яўляецца заканчэнне ўстаноўленага тэрміну іх уключэння; неадпаведнасць патрабаванням ТНПА; іншыя выпадкі, прадугледжаныя заканадаўствам.

З 1 ліпеня 2011 года забараняецца рэалізацыя, устаноўка і ўвод у эксплуатацыю (выкарыстанне) ігральных аўтаматаў, мадэлі якіх не ўключаны ў Дзяржаўны рэестр. З 1 ліпеня 2012 года забараняецца ўвод у эксплуатацыю (выкарыстанне) ігральных аўтаматаў без іх падключэння да спецыяльнай камп’ютэрнай касавай сістэмы, што забяспечвае кантроль за абаротамі ў сферы ігральнага бізнесу.

Марына Носава, БелаПАН.