Беларусбанк валюту скупляе, але не прадае
11.04.2011 / 11:33
Некаторыя абменныя пункты ААТ «АСБ Беларусбанк» праігнаравалі патрабаванне Нацбанка па абавязковым продажы насельніцтву наяўнай валюты. Прычым, што цікава, супрацоўнікі банка тлумачаць свае паводзіны таксама распараджэннем Нацбанка.
Нагадаем, што згодна з тлумачэннем Нацыянальнага банка, якое ў пятніцу, 8 красавіка, было накіраванае ва ўсе беларускія банкі, а таксама сродкі масавай інфармацыі, абменныя пункты банкаў павінныя ў абавязковым парадку ажыццяўляць як куплю, так і продаж наяўнай замежнай валюты.
У гэтым лісце Нацбанк, які атрымаў адпаведную інфармацыю, заклапаціўся тым, што шэраг абменных пунктаў упаўнаважаных банкаў ажыццяўляюць толькі набыццё наяўнай замежнай валюты ў фізічных асобаў без яе далейшага продажу, што парушае патрабаванні пункта 4 Правілаў ажыццяўлення
У лісце таксама адзначалася, што, згодна з пунктам 26 гэтых правілаў, касір не мае права адмовіць фiзiчнай асобе, якая знаходзіцца ў абменным пункце (касе), у продажы наяўнай замежнай валюты, атрыманай для продажу ў якасці авансу або падмацавання, а таксама набытай на працягу працоўнага дня, калі іншае не вызначана Нацыянальным банкам.
У заключэнне Нацбанк паабяцаў, што ў выпадку невыканання дадзеных патрабаванняў у дачыненні да банкаў будуць ужытыя жорсткія меры, аж да прыпынення ліцэнзійных паўнамоцтваў у частцы правядзення
Праверыць, як выконваецца дадзенае тлумачэнне Нацыянальнага банка, карэспандэнту «Ежедневника» прадставілася магчымасць у касах ААТ «АСБ Беларусбанк», змешчаных на пункце пропуску «Беняконі» на мяжы з Літоўскай Рэспублікай.
Яшчэ крыху больш за тыдзень таму,
калі па ўсёй краіне ўжо адчуваўся дэфіцыт наяўнай валюты, у касах ААТ «АСБ Беларусбанк», змешчаных на пункце пропуску «Беняконі», купіць валюту можна было ў любых колькасцях безКарэспандэнт «Ежедневника» зафіксаваў гэты факт, калі рабіў рэпартаж пра працу мытных органаў у гэтым пункце ў сувязі з ажыятажам на патрыманыя аўтамабілі. Справа ў тым, што ў названых касах аўтааматары, якія пераганялі аўтамабілі з Літвы, плацяць мыты, і прыблізна палова гэтых сумаў паступае ў касы менавіта ў замежнай валюце. Як на мінулым тыдні заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі, цяпер мытня збірае ад 10 да 17 млрд рублёў (прыблізна ад 3,3 да 6,5 млн даляраў) такіх мытаў за дзень. Калі зыходзіць са здагадкі, што палова гэтых мытаў выплачваецца ў замежнай валюце, то атрымліваем ад 1,5 да 3,25 млн даляраў наяўнай замежнай валюты, якая паступае ў касы ААТ «АСБ Беларусбанк» у асноўным на літоўскай і польскай межах.якіх-небудзь праблем.
Аднак раніцай 9 красавіка купіць валюту ў касах ААТ «АСБ Беларусбанк» на пункце пропуску «Беняконі» было немагчыма і зусім не ў сувязі з тым, што яе там не было.За тыя некалькі гадзін, пакуль карэспандэнт «Ежедневника» назіраў за касірамі, валюта ў касы паступала рэгулярна і немалымі порцыямі. Бо нават цяпер памер мытаў на аўтамабілі складае ад 600 да 4000 даляраў ЗША ў залежнасці ад года выпуску аўтамабіля і аб’ёму рухавіка. Аднак на пытанні грамадзян, якія хацелі набыць валюту, касіры адказвалі, што валюту не прадаюць нібыта па распараджэнні Нацыянальнага банка. У пацверджанне названай пазіцыі інфармацыйны стэнд касаў паведамляў толькі пра курс куплі банкам валюты. У вочках стэнда, дзе мусіла размяшчацца інфармацыя аб курсах продажу даляраў, еўра і іншай валюты, зеўрала пустата.
Раніцай 9 красавіка такая сітуацыя скончылася скандалам і істэрыкай супрацоўніцы банка, пасля таго як адзін аўтааматар безапеляцыйна запатрабаваў прадаць яму валюту, якую толькі што перадаў для аплаты мытаў іншы беларус. Валюту яму ўсё роўна не прадалі і прыгразілі выклікаць міліцыю,што прымусіла настойлівага грамадзяніна, што цалкам законна адстойваў свае правы, збегчы, як нейкага злачынца.
Увогуле, раніцай 9 красавіка супрацоўнікі ААТ «АСБ Беларусбанк», якія працуюць у пункце пропуску «Беняконі», стойка трымалі валютную абарону, нягледзячы на сур’ёзныя страты ўласных нервовых клетак і слёз. Прычым усім было зразумела, што дзейнічаюць супрацоўнікі банка не з асабістай ініцыятывы.
Засталося без адказу толькі адно пытанне: чаму такое адбываецца? Ці то Нацыянальны банк вядзе падвойную гульню, голасна заяўляючы адно, а за кулісамі дзейнічаючы зусім