Судан «знайшоў доказы» датычнасці Ізраіля да авіяналёту ў Порт-Судане
11.04.2011 / 11:37
У нядзелю ўлады Судана заявілі, што ў іх распараджэнні знаходзяцца доказы датычнасці Ізраіля да авіяўдару па тэрыторыі аэрапорта ўПорт-Судане 6 красавіка.
Па словах кіраўніка суданскага МУС, аналіз аскепкаў ракеты, якой быў падарваны аўтамабіль на тэрыторыі аэрапорта, сведчаць пра тое, што снарад быў выраблены ў Ізраілі.
Раней стала вядома, што ў выніку атакі быў знішчаны актывіст «ХАМАСА» Абед
Аскар лічыўся кіраўніком аддзела «ХАМАС», які адказвае за ўзбраенне ісламістаў. У 1996 годзе ён збег з Газы ў Дамаск пасля таго, як палестынскім уладам стала вядома, што ён рыхтаваў серыю акцый, накіраваных супраць кіраўніцтва ПА.
Разам з Аскарам загінуў грамадзянін Судана, які знаходзіўся ў машыне.