У Тунісе арыштаваны брат экс-прэзідэнта Бэн Алі
11.04.2011 / 11:39
Туніскія спецслужбы арыштавалі братаэкс-прэзідэнта краіны Бэн Алі, зрынутага ў выніку палітычнага перавароту ў студзені.
Згодна з заявай міністра ўнутраных справаў Туніса, Слах Бэн Алі быў арыштаваны ў нядзелю ўвечары ў горадзе Сус. Прычыны арышту і іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.
Раней больш за 30 сваякоў Бэн Алі былі арыштаваныя «за злачынствы супраць радзімы».