Вайцюшкевіча папрасілі замяніць на іншага выступоўцу
Музыка меўся выступіць у мінскай бібліятэцы імя Пушкіна 18 красавіка.
11.04.2011 / 11:44
Музыка меўся выступіць у мінскай бібліятэцы імя Пушкіна 18 красавіка.
Зміцер Вайцюшкевіч павінен быў узяць удзел у святкаванні Міжнароднага дня аховы помнікаў і гістарычных мясцін. Але ў бібліятэцы, убачыўшы спіс выступоўцаў, папрасілі Вайцюшкевіча замяніць на іншага чалавека.
Музыка трапіў у «чорны» спіс дзеячаў культуры. У яго ўжо адмянілі па адным канцэрце ў Брэсце і Мінску. Вайцюшкевіч зазначыў, што ў Беларусі выступаць ужо не плануе. Толькі
«спяваю на падпольных выступах».