Зборная Беларусі сярод людзей са слабым зрокам - пяціразовы чэмпіён свету
11.04.2011 / 13:28
Нацыянальная зборная Беларусі паміні-футболе сярод людзей са слабым зрокам выйграла чэмпіянат свету, які праходзіў у Турцыі, стаўшы чэмпіёнамі свету пяты раз.
На групавым этапе падапечныя Анатоля Усенкі абгулялі Японію 20:0, Турцыю 20:2, Францыю 5:1 і Англію 6:1. Затым у паўфінале была здабытая перамога над іспанцамі з лікам 5:1. У фінале наша каманда сустракалася з Украінай і выйграла 5:1.
Гулец зборнай Беларусі Андрэй Князеў стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.