Лябедзька: Раманчук не створаны для такіх кампаній, якія праводзяцца ў Беларусі
«І гэта недзе і мая віна».
11.04.2011 / 13:49
Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, які выйшаў са следчага ізалятара КДБ 6 красавіка, дагэтуль не ведае «ўсіх нюансаў» сітуацыі з Яраславам Раманчуком. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю БелаПАН.
Нагадаем, 20 снежня, на наступны дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў, жорсткага разгону мітынгу на плошчы Незалежнасці і арышту апазіцыйных дзеячаў,
Паводле слоў Лябедзькі, пасля выхаду з СІЗА ён бачыўся з Раманчуком, але да канца ў сітуацыі яшчэ не разабраўся. «Яраслаў сказаў, што калі б ён гэта не зрабіў, то была б фізічная расправа нада мной і іншымі людзьмі. Не ведаю, як бы я ў гэтай сітуацыі дзейнічаў», — сказаў лідар АГП.
«Пасля вызвалення ў мяне склалася ўражанне, што
многія лічаць самай вялікай праблемай у краіне справу Раманчука, але гэта не так,— падкрэсліў Лябедзька. — Так, Яраслаў Раманчук — адзін з людзей, да паводзін якіх ёсць пытанні. Іншая рэч, што
«Яраслаў Раманчук не створаны для такіх кампаній, якія праводзяцца ў Беларусі, я гэта зараз разумею. І гэта недзе і мая віна, што я да канца не дадумаў, што можа быць вось такі сцэнар», — дадаў Лябедзька.
Ён падкрэсліў, што перад ім зараз стаіць «задача перафарматавання каманды». «Я павінен разумець, хто ёсць хто ў гэтай камандзе», — сказаў лідар партыі.