13 красавіка ў кнігарні «логвінаЎ» — сустрэча з пісьменнікам Міхалам Ягелам
11.04.2011 / 13:51
Міхал Ягела нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Янковіцы пад Кракавам. У 1964 годзе скончыў Ягелонскі універсітэт. Празаік, эсэіст, публіцыст і паэт. Аўтар манаграфіяў па гісторыі літаратуры. Сфера інтарэсаў - шматкультурнасць Польшчы, а таксама супрацоўніцтва ў сферы культуры з Беларуссю, Літвой, Славакіяй і Украінай. У 1989-2006 займаў пасады намесніка міністра культуры Польшчы, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі. Заўзяты альпініст.
Выступіць з прэзентацыяй сваёй кнігі Narody i narodowości. Przewodnik po lekturach/”Народы i нацыянальнасці. Вандроўка па кнігах”.
Пачатак а 19-q. Пры ўдзеле перакладчыцы Марыі Мартысевіч.