Крымінальная справа Някляева складае 29 тамоў, Саннікава — 8, Усу адводзіцца паўтома
11.04.2011 / 13:56
Сёння ў пракуратуру пададзена хадайніцтва аб змене экс-кандыдату Андрэю Саннікаву меры стрымання, аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу і аб дапаўненні следства, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» адвакаты Саннікава Марына Кавалеўская і Андрэй Варвашэвіч.
«Па заканчэнні азнаямлення са справай (у мінулую пятніцу) пададзена хадайніцтва ў органы следства начальніку СУПР Мінгарвыканкама, таксама мы будзем абскарджваць адмову на змяненне меры стрымання ў Мінгарсудзе», — адзначылі адвакаты.
Крымінальная справа, па якой праходзіць А. Саннікаў, па словах абаронцаў, складае 8 тамоў.
Адвакат экс-кандыдата Уладзіміра Някляева Уладзімір Букштынаў паведаміў, што ў выходныя яго падабаронны скончыў азнаямленне з крымінальнай справай. «Ніякіх хадайніцтваў мы падаваць на гэтым этапе не плануем», сказаў абаронца. Крымінальная справа, па словах У. Букштынава, складае 29 тамоў. Аднак адвакат не змог вызначыць, колькі тамоў мае дачыненне непасрэдна да E. Някляева.
Адвакат Мікалая Статкевіча Марына Станкевіч сказала, што справа яе падабароннага, па якой праходзіць 7 чалавек, складае 5–7 тамоў.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус, які таксама скончыў азнаямленне са справай, паведаміў, што эпізоды, якія адносяцца да яго, «займаюць, максімум, паўтамы».
belaruspartisan.org