Хадайніцтва за Пачобута
Акцыя салідарнасці з журналістам, якому закідаюць знявагу Лукашэнкі.
11.04.2011 / 14:08
Пачаўся збор подпісаў пад хадайніцтвам аб змене меры стрымання гродзенскаму журналісту Андрэю Пачобуту.9 красавіка Журналіст Андрэй Пачобут быў пераведзены ў следчы ізалятар Гродзенскай турмы № 1. Яму працягнулі знаходжанне пад вартай на два месяцы.
Журналіста затрымалі 6 красавіка ўвечары і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РАУС Гродна пасля таго, як ён адмовіўся даваць падпіску аб нявыездзе і спрабаваў выехаць з Гродна ў Мінск.
Нагадаем, што супраць журналіста заведзеныя адразу дзве крымінальныя справы: абвінавачванне ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу) і ў паклёпе на яго (частка І, артыкул 367 КК).
Сабраныя подпісы будуць перададзеныя ў пракуратуру з просьбай змяніць яму меру стрымання.
Бланк можна запоўніць на Управе БНФ, альбо спампаваць адсюль і аднесці на Управу ўжо запоўнены.
У свой час Андрэй Пачобут працаваў у гродзенскай газеце «Пагоня», «День», «Местное Время», «Głos znad Niemna». Быў карэспандэнтам «Народнай Волі». Узначальваў «Magazyn Polski na uchodźstwie» — часопіс СПБ. З 2006 году з’яўляецца карэспандэнтам «Gazety Wyborczej» на Беларусі.
У 2005 годзе супраць Андрэя Пачобута ўжо была узбуджана крымінальная справа. 2 гады ён меў забарону на выезд з Беларусі. Аднак у 2007 годзе справа была закрытая «у сувязі з адсутнасцю склада злачынства».
Ад 2005 году А.Пачобута неаднаразова затрымлівала міліцыя, ён атрымліваў штрафы і быў адміністрацыйна арыштаваны за сваю актыўную грамадзкую пазіцыю.
Андрэй Пачобут акрамя працы у «Газэце Выборчай» і СПБ займаецца гісторыяй спеслужбаў СССР і ўзброенага антысавецкага супраціву на нашых земля, асабліва цікавіцца дзейнасцю АК.
Жанаты, мае дачку 10 год і сына, якому адзін год.