Расійскі рэпер Noize MC праспяваў «Зорачкі» забароненых «Ляпісаў»
Хіт апальных беларускіх музыкаў прагучаў у 9 красавіка ў мінскім клубе «Рэактар»
11.04.2011 / 14:38
9 красавіка ў мінскім клубе «Рэактар» выступаў знакаміты расійскі рэпер Noize MC.Завяршаў свой выступ ён не зусім звычайна – выкананнем адной з самых папулярных беларускамоўных песень гурта “Ляпіс Трубяцкой”.
Нагадаем, што канцэрты “Ляпісаў” у беларускай сталіцы, запланаваныя на 1 і 2 красавіка, так і не адбыліся. Арганізатары адмовіліся тлумачыць прычыну. Перад гэтым былі адмененыя таксама канцэрты ў Гомелі і Магілёве, што дало падставы лічыць прычынай дзеянне так званага “чорнага спісу” беларускіх дзеячоў культуры, у які трапілі і “Ляпісы”.
Noize MC - расійскі музыка, рэпер, спявак, кампазітар і акцёр. Атрымаў вядомасць дзякуючы шматлікім Lo-Fi кампазіцыям, выкладзеным музыкам у інтэрнэт за гады творчай дзейнасці, а таксама сінглы «Лета ў сталіцы» , «Песня для радыё», «За зачыненымі дзвярамі» і «Выдыхаю», якія знаходзіліся ў ратацыі на радыёстанцыях і музычных тэлеканалах.
Музыка Noize MC сумяшчае ў сабе рысы некалькіх стыляў. Сам артыст ахарактарызаваў сваю творчасць як «сучасная урбаністычны музыка на стыку хіп-хопа, гранжа, панка, рэгі і брэйкбіта».