Расія цягне з крэдытам і патрабуе прыватызацыі
Міністэрства фінансаў Расіі дапамагае Беларусі парадамі, а не грашыма
11.04.2011 / 14:37
Міністэрствам фінансаў Расіі пакуль не прынятае рашэнне пра крэдытаванне Беларусі. Беларускай плацежаздольнасці далі ацэнку «у норме» і намякнулі, што Мінск можа вырашыць праблемы і без крэдыту, перадусім за кошт маштабнай прыватызацыі.
«На сённяшні дзень даўгавыя каэфіцыенты Беларусі ў норме. Вядома, яны зменяцца ў выпадку дэвальвацыі.Але зноў такі, трэба глядзець на долю ўнутранага доўгу, дзель знешняга доўгуу, долю карпаратыўнага сектара…» — сказаў у інтэрв’ю Рэйтар намеснік міністра фінансаў Расіі Сяргей Старчак.
Ён прапануе Беларусі атрымаць грошы праз продаж дзяржаўных кампаній:
«Праблему дэфіцыту бягучага рахунку можна вырашаць і з дапамогай прыватызацыі.Я так разумею, што рэспубліка гатовая пайсці па шляху зніжэння долі дзяржавы ў эканоміцы… Гэта можа быць салідная крыніца папаўнення міжнародных рэзерваў і, адпаведна, падтрымкі нацыянальнай валюты».
Сама Беларусь асноўныя надзеі ўскладае на Расію, з якой ад пачатку года вядзе перамовы пра выдзяленне крэдыту для падтрымкі эканомікі на $1 мільярд і яшчэ каля $2 мільярдаў хоча атрымаць ад кантралюемага Расіяй антыкрызіснага фонду ЕўрАЗэС.
Пра тэрміны завяршэння перамоў з Расіяй пакуль казаць рана:
«Гэта самы, самы пачатковы этап перамоў. Ні беларускі бок, ні мы іх ніяк не фарсіруем, — сказаў Старчак. —
У беларускага боку павінна быць уласная макраэканамічная праграма, якая дазволіла б ім вырашаць тыя задачы фінансавай палітыкі, якія рэальна існуюць».