Дзяжурства на Ўправе БНФ падтрымаў Рух «За Свабоду», БХД, прадпрымальнік Пахабаў

Другі тыдзень валанцёры начуюць на Ўправе БНФ.

11.04.2011 / 17:29

На Ўправе Партыі БНФ (праспект Машэрава, 8) другі тыдзень працягваецца начное дзяжурства валанцёраў.
Яны спрабуюць захаваць Управу.

Ці падтрымліваюць намаганні БНФ іншыя палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі? «На словах падтрымалі ўсе, калі прымалі пастанову Нацыянальнай каардынацыйнай рады.

На справе ж, былі валанцёры ад Руху „За Свабоду“, начаваў Міклай Пахабаў з аргкамітэта Пыртыі працы, запісаныя ў чаргу людзі з БХД.
Вось і ўсё», — гаворыць старшыня БНФ Аляксей Янукевіч.

Што мусяць рабіць партнёрскія арганізацыі, каб дапамагчы БНФ. «Мы склалі спіс з трох пунктаў: запісвацца валанцёрамі, пісаць лісты ў Мінгарвыканкам, каб нам пакінулі будынак, і праз замежныя палітычныя партыі дамагацца міжнароднай рэакцыі на гэтыя падзеі», — гаворыць А.Янукевіч.

ЗП