Міліцыя: загінулі мінімум 7 чалавек, параненых дзясяткі, магчыма, нават больш за сто

11.04.2011 / 19:46

У выніку выбуху ў мінскім метро загінулі як мінімум 7 чалавек, паведамляюць афіцыйныя СМІ са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.

Як паведамлялася, траўмы рознай ступені цяжару ў выніку выбуху ў метро атрымалі не менш за 80 чалавек, а магчыма і больш за 100. Траўмы пацярпелых -- у асноўным апёкі і пашкоджанне ніжніх канечнасцяў -- сведчаць аб выбуху магутнай сілы.

NN.BY