Казулін: Каму выгадна, каб увага ад сацыяльна-эканамічных праблем пераключылася на іншае?

Абставіны таго, што адбылося 11 красавіка, высветляцца толькі пасля таго, як улады раскрыюць акалічнасці тэракта 3 ліпеня.

11.04.2011 / 22:33

«Камусьці вельмі выгадна, каб увага ад сацыяльна-эканамічных праблем пераключылася на нешта іншае», -- сказаў Газеце.Ru экс-кандыдат у прэзідэнты ад апазіцыі Аляксандр Казулін. Ён таксама адзначыў, што пасля нарады прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з сілавымі структурамі краіны «мы пачуем шмат усяго цікавага».

Аляксандр Казулін заявіў, што абставіны таго, што адбылося 11 красавіка, высветляцца толькі пасля таго, як улады раскрыюць акалічнасці тэракта 3 ліпеня.

СМ