У Лідскім раёне пятыя суткі шукаюць зніклага трохгадовага хлопчыка

14.04.2011 / 12:48

У горадзе Бярозаўка Лідскага раёна пятыя суткі ідуць пошукі зніклага трохгадовага хлопчыка.

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Георгій Еўчар, 10 красавіка дзіця пайшло з дому гуляць і больш яго ніхто не бачыў. Адна з версій здарэння — няшчасны выпадак. На беразе Нёмана, дзе мог апынуцца хлопчык, былі знойдзены сляды слізгання.

14 красавіка ў гэтым месцы працуюць вадалазы.