«Кастрычніцкая»: новая плітка выглядае як мемарыял

Станцыя метро «Кастрычніцкая» ад сённяшняй раніцы запрацавала ў штатным рэжыме. Новая плітка на месцы выбуху выглядае як сціплы мемарыял.

14.04.2011 / 13:26

Ад сённяшняй раніцы станцыя «Кастрычніцкая» запрацавала пасля рамонтных работ ў штатным рэжыме. Праўда наступствы выбуху яшчэ застаюцца — дзе-нідзе бачна адбітая мармуровая плітка на сценах і столі. Новая плітка на падлозе выглядае як сціплы мемарыял — так моцна яна кантрастуе з той што атачае яе.

Нехта з мінакоў паклаў на новую плітку кветкі.

На станцыі яшчэ заўважны наступствы выбуху.

Новая плітка на «Кастрычніцкай» выглядае як сціплы мемарыял.

Некаторыя з мінакоў удзень пачалі ўскладаць на яе кветкі але супрацоўнікі метрапалітэну потым пераносяць іх да ўваходу ў метро.

Сяргей Гудзілін