Чарговая справа наконт падзеяў 19 снежня перададзена ў суд

18.04.2011 / 16:07

Пракуратура Мінска перадала ў Мінгарсуд для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці чарговую крымінальную справу па масавых беспарадках 19 снежня, пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора горада Мінска Сяргей Балашоў.

У суд перададзеная справа ў дачыненні да 6 чалавек, сярод якіх Д. Даронін, С. Казакоў, В. Лобан, В. Мацукевіч, Я. Сакрэт, А. Федаркевіч.

Усе яны абвінавачваюцца паводле ч.2 ст.293 «Масавыя беспарадкі» КК Беларусі.