Працоўны дзень пераносіцца з 2 мая на 14 мая
29.04.2011 / 10:15
Згодна з рашэннем Савета Міністраў № 232 ад 24 лютага 2011 года, працоўны дзень пераносіцца з панядзелка 2 мая (3 мая -- Радуніца) на суботу 14 мая.
Такім чынам у пачатку мая будзе напачатку чатыры выходныя: 30 красавіка -- 3 мая, а затым з 7 па 9 мая.
Арганізацыям даецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос працоўнага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.