«Манчэстар Юнайтэд» і «Барселона» згуляюць у фінале Лігі чэмпіёнаў
04.05.2011 / 23:45
Сёння, 4 мая, вызначыўся другі фіналіст футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Ім стаў брытанскі «Манчэстар Юнайтэд», які выйграў на «Олд Трафард» у нямецкага «Шальке» 4:1 (Валенсія, 26, Гібсан, 31, Андэрсан, 72, 76 — Жураду, 35).
У першым матчы тыдзень таму «рэдс» выйгралі ў немцаў з лікам 2:0.
Нагадаем, што першым фіналістам ЛЧ стала «Барселона», што паводле двух гульняў выйграла ў «Рэала» (2:0, 1:1).
Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 28 мая ў Лондане на «Уэмблі». Летась трафей заваяваў міланскі «Інтэр».