Лукашэнка патрабуе заціснуць гайкі на прадпрыемствах: «ёсць практыка часоў Андропава»
«У сувязі з тэрактам у мінскім метро».
06.05.2011 / 16:17
Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з тэрактам у мінскім метро патрабуе навядзення парадку ў арганізацыях і прадпрыемствах, у тым ліку ўзмацнення жорсткасці працоўнай дысцыпліны.
«Сёння хачу звярнуць увагу ўсіх кіраўнікоў: навядзіце парадак. Працоўны час павінен быць аддадзены працы, ніякай балбатні і гэтак далей», — заявіў А. Лукашэнка ў пятніцу, заслухоўваючы даклад аб ходзе расследавання абставінаў выбуху ў мінскім метро, паведамляе
Як адзначыў ён, папярэднія вынікі праверак паказваюць, што «прычыны і ўмовы, спрыяльныя для злачынстваў (выбухаў — ІФ), заключаюцца не толькі ў недапрацоўцы праваахоўных органаў. Ва ўстановах адукацыі і на прадпрыемствах бязладзіцы больш, чым трэба», — сказаў А. Лукашэнка.
У прыватнасці, растлумачыў ён, у школах выяўляецца маса парушэнняў у арганізацыі выхаваўчага працэсу і пры правядзенні
«Пачынаем разбірацца і высвятляем, што гэты чалавек (абвінавачаны ў тэракце) мог папросту сысці з працы, набраць шарыкаў, ролікаў, арматуры і займацца сваімі справамі, у тым ліку — выпрабоўваць выбуховыя прылады ў лясах. І ніхто гэтага не бачыў», — сказаў А. Лукашэнка. «Усё гэта трэба спыніць», — падкрэсліў Лукашэнка.
У гэтай сувязі, паводле яго словаў, у выпадках бязладзіцы ў бюджэтнай сферы, дзяржструктурах, аж да прыватнікаў, рашэнні павінны прымацца імгненна.
«У нас ёсць савецкая практыка часоў Андропава.Падабаецца гэта камусьці ці не, але прыкладна так мы павінны прымусіць кожнага працаваць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.