«Макдональдс» і «Евросеть» адмаўляюцца ад прэтэнзій да ўдзельнікаў плошчы

Дзьве пазнавальныя карпарацыі ­ нібыта сталі галоўнымі пацярпелымі ад «злачынных дзеянняў» пяці кандыдатаў у прэзідэнты.

14.05.2011 / 16:53

Дзьве пазнавальныя карпарацыі «Макдональдс» і «Евросеть» нібыта сталі галоўнымі пацярпелымі ад «злачынных дзеяньняў» пяці кандыдатаў у прэзыдэнты, якія знаходзяцца цяпер пад крымінальным перасьледам. Ад імя кампаніяў пракуратура абвінавачвае іх у зрыве працоўнага дня і нанясеньні шкоды ў выглядзе «ўпушчанай выгады».

«Макдональдс» вінавацяць у тым, што ён заплюшчвае вочы на ​​грубае парушэньне правоў чалавека ў Беларусі пасьля таго, як паказаньні гэтай сусьветнай сеткі фаст-фуду былі выкарыстаныя работнікамі пракуратуры ў працэсах супраць дэмакратычных актывістаў», піша The Independent.

Як вынікае з копій абвінаваўчых заключэньняў, якія апынуліся ў распараджэньні The Independent, адно з абвінавачваньняў заключаецца ў тым, што пратэстуючыя нанесьлі шкоду на суму 8,4 млн. беларускіх рублёў прадпрыемству «Макдональдс», якое прыйшлося часова закрыць.

Ірына Багданава, сястра былога кандыдата на прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, якога судзяць цяпер у Менску, заявіла, што «Макдональдс» мусіць адмовіцца ад выкарыстаньня ў судзе прадстаўленай ім інфармацыі.

На судзе ў справе Андрэя Саньнікава дзяржаўны абвінаваўца Антон Загорскі паведаміў, што суму ўрону «Макдональдс» падлічыў сам і накіраваў адпаведную паперу ў пракуратуру. І ўжо пракуратура будзе ад імя кампаніі выстаўляць абвінавачанымі рахункі, — піша «Новая газета». Але празь некаторы час з удакладненьнямі выступіў прадстаўнік «Макдональдсу» ў Беларусі Артур Юран і заявіў, што ніякіх фінансавых прэтэнзіяў да кандыдатаў карпарацыя ня мае. Пацьвярджаў ён гэта раней і ў інтэрвю Радыё Свабода.

Кампанія «Евросеть» таксама адмовілася ад прэтэнзіяў, вылучаных пракуратурай.

Але, тым ня менш, накіравала ў суд свайго прадстаўніка, каб той сьведчыў аб закрыцьці гандлёвай кропкі з-за дэманстрацыі.

«Прадстаўнік кампаніі быў выкліканы на пасяджэньне суду ў якасьці сьведкі, дзе пацьвердзіў, што прэтэнзіяў да каго-небудзь у нашай кампаніі няма, як няма і шкоды», — сказала ў інтэрвію «Новой газете» прэсавая сакратарка групы кампаніяў «Евросеть» Ульляна Смольская/b> з Масквы.

Прадстаўнік «Макдональдсу» Джарджына Мідлтан заявіла пра адсутнасьць прэтэнзіяў: «Ахова рэстарану была моцна занепакоеная бясьпекай як нашых наведвальнікаў, так і пэрсаналу. Было прынятае рашэньне закрыць рэстаран раней часу. Мы далі інфармацыю ў адказ на афіцыйны запыт. Мы ня маем ні да каго ніякіх прэтэнзій аб кампэнсацыі шкоды».

«У Менску ідуць чуткі, што на „Макдональдс“ і „Евросеть“ ціснуць беларускія ўлады, каб тыя больш катэгарычна выказаліся чсупраць абвінавачаных. І нібыта намякаюць на праблемы з бізнэсам», — піша «Новая газэта».

У той жа час «The Independent» прыводзіць словы Майка Харыса (Mike Harris) з «Індэксу цэнзуры», які лічыць, што займаючы такую пазыцыю ў часе паказальных судовых працэсаў у дзяржаве савецкага тыпу, «Макдональдс» робіць сабе ня надта добрую паслугу. «Няясна, навошта заходняй фірме ўкладваць свае інвэстыцыі там, дзе з законам абыходзяцца цалкам адвольна», — заявіў ён.