Сівакоў — чэмпіён Польшчы + фота

16.05.2011 / 12:31

«Вісла», атрымаўшы ў нядзелю перамогу ў 183-м кракаўскім дэрбі над «Краковіяй» з лікам 1:0 датэрмінова, за тры туры да фінішу, стала чэмпіёнам Польшчы па футболе.

Гэта 13-ты тытул кракаўскага клуба.

Беларускі паўабаронца «Віслы» Міхаіл Сівакоў, які ў пазамінулым туры забіў гол-шэдэўр, выйшаў на поле на 76-й хвіліне, замяніўшы аўтара адзінага гола ў гэтым матчы Меліксана.

Сівакоў ускараскаўся на партнёра, Ekstraklasa.net

Нагадаем, што летась чэмпіёнам Польшчы ў складзе познаньскага "Леха" стаў экс-аднаклубнік Сівакова па БАТЭ Сяргей Крывец. Зараз пасля 27 тураў "Лех" займае шосты радок, на тры пункты адстаючы ад трэцяга месца, што гарантуе месца ў Лізе Еўропы.

АГ