«Лукашэнка! Згадай пра Чаўшэску»

У Маскве, ля пасольства Беларусі, прайшоў пікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

16.05.2011 / 17:46

У Маскве ля беларускай амбасады прайшла серыя адзіночных пікетаў у падтрымку беларускіх палітвязняў. У акцыі ўзялі ўдзел праваабаронцы, а таксама вядомы журналіст Віктар Шэндэровіч.

Міліцыя акцыі не процідзейнічала.