«Сіньхуа» пра Расію: Шавец без ботаў

18.05.2011 / 09:57

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «Сіньхуа», што адлюстроўваюе кропку гледжання ўраду і звычайна выкарыстоўваецца Кампартыяй Кітая для водпаведзяў на адрас Вашынгтона, нечакана задалося пытаннем, якім чынам у Расеі мог узнікнуць дэфіцыт бензіну.

«У Расіі і ў свеце дзівяцца нелагічнасці існай сітуацыі — буйнейшая сыравінная дзяржава не мае бензіну, як у вядомым рускім фразеалагізме «шавец без ботаў», — адзначаецца ў аналітычным каментары кітайскага дзяржінфармагенцтва.

«Літр бензіну ў Расеі каштуе 24,32 рублі (каля $0,9), у Туркменіі — 2 рублі, у Венесуэле — 3, у Саудаўскай Аравіі — 15», — падкрэслівае «Сіньхуа».

«Рупар» Кампартыі Кітая адзначае, што павышэнне Расеяй экспартнай пошліны на нафтапрадукты не дапаможа справіцца з дэфіцытам бензіну і прадухіліць далейшы рост цэнаў на яго.

«Сіньхуа» падкрэслівае, што «далёка не ўсе перакананыя, што прынятыя ўрадам Расеі меры па нармалізацыі сітуацыі выклікаюць патрэбныя вынікі». «Па падліках Мінэнэрга, экспарт складаў усяго 10% ад аб’ёму бензіну, і гэтыя 10% не здолеюць пакрыць сукупны аб’ём дэфіцыт

gazeta.ru