Пракурор патрабуе Статкевічу — 8 гадоў, Усу — 7 гадоў, Класкоўскаму — 8,5 гадоў калоніі
Буланаву, Квяткевічу, Грыбкову, Пазняку — па 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
18.05.2011 / 10:09
У судзе Ленінскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць былых кандыдатаў у прэзідэнты Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса, а таксама супраць удзельнікаў Плошчы Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова, Дзмітрыя Буланава, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
Фота Радыё свабода
16.15
Перапынак. Прысуд будзе вынесены 20 мая а 16.00.
15.50
Падсудным далі выступіць з апошнім словам. Первым прамаўляе Статкевіч.
19 снежня 2010 года было здзейснена асабліва цяжкае злачынства. Адзін з кандыдатаў здзейсніў злачынства, якое прадугледжана арт. 357 ч.2 КК (захаванне ўлады неканстытуцыйным шляхам. Я лічыў сваім абавязкам прадухіліць гэтае злачынства. Бо досвед такіз злачынстваў быў Я звяртаўся да гэтага кандыдата не рабіць таго.
Тут гучалала, што акцыя была незаконная. Бываюць сітуацыі ў жыцці, калі трэба парушыць закон, каб прадухіліць большае злачынства. Улада вырашыла сфальсіфікаваць выбары. І задумала расправу над дэмакратычнымі сіламі. Акцыя па расправе была спланавана загадзя. І пачалася са збіцця двух кандыдатаў у прэзідэнты 19.12 каля 19.30, калі яшчэ ішло галасаванне. Мэта гэтага - узбудзіць у дэманстрантаў пачуццё помсты. Але дзякаваць Богу, што людзі не паддаліся. Улады мэтанакіравана блакавалі кандыдатаў на плошчы Незалежнасці. Але дэманстрацыя без главы ішла ў мірным настроі.
На пл. Незалежнасці людзі, якіх мы не пабачылі на гэтых кадрах (у матэрыялах справы), пачалі біць шкло. НЕкаторыя людзі перанялі іх прыклад. Я іх не асуджаю. Нехта там быў выпадкова. А нехта хацеў так прадухіліць большае злачынства, калі ў краіне кіруе самазванец.
Калі падзеі завяршыліся, улада паглядзела, што на беспарадкі не хапае. А іх мэта - адцягнуць увагу ад вынікаў выбараў. І тады пайшлі на фальсіфікацыю рэчыўных доказаў на Плошчы.
Мы павяліся - увага грамадства адцягнута. Ён уладу захапіў, а яму дзверы пабілі на 14. млн. рублёў.
Зараз, мы пераканаемся, мы ўбачым муляж парвасуддзя. Знешне падобна: прысутнічаюць пракурор, адвакаты. Але з муляжным канцом. І жыццё ператвараецца ў муляж. Нібыта мы еўрапейцы, жымём нармальна. Але за ўсім гэтым - страх, неабароненасць.
Хачу падзякаваць тых, хто не напалохаўся. Дзякую за мужнасць. Прашу прабачэння ў тых, каго збілі, хто апынуўся на нарах і ў клетках. Хачу сказаць іх родным: вам не павінна быць сорамна за іх. Гэта высокае месца - значна вышэйшае, чым на тым канцы залы (месца суддзі).
Звяртаюся да дыпламатаў. Не трэба прапаноўваць рэжыму грошы за нашу свабоду. Выкупаць у бандыдтаў закладнікаў нельга. Пасля нас будуць іншыя ахвяры.
Я гатовы ахвяраваць сваёй свабодай, каб наблізіць свабоду сваёй краіны.
15.10
Выступае адвакат Пазняка.
Усе адвакаты адмаўляюць наяўнасць масавых беспарадкаў 19.12.
14.37
Выступае адвакатва Буланава.
14.26
Прамаўляе адвакатка Грыбкова.
14.10
Выступае адвакат Квяткевіча.
13.46
У залу суда прыйшоў Павел Севярынец.
Аднавіўся працэс. Выступае адвакатка Аляксандра Класкоўскага. Яна таксама не ўбачыла пацверджанняў таму, што 19.12 былі масавыя беспарадкі.
12.55
У судзе абвешчаны перапынак да 13.40.
12.10
Прамаўляе адвакат Статкевіча. Таксама адзначае, што наяўнасць масавых беспарадкаў не даказаная. Дзеянні тых 30 чалавек, якія білі шкло ў Доме ўрада, не падтрымала асноўная маса мітынгоўцаў. А большасць і не бачыла нават, што адбывалася на ганку будынка. Але гаварыць пра штурм будынка нават тымі 30 асобамі не даводзіцца. Маўляў, для гэтага патрэбны больш актыўныя дзеянні.
Заўважае, што не было ніводнага доказу, што прадметы (рыдлёўкі, ледарубы, сякеры, металічныя пруты) знаходзіліся ў руках мітынгоўцаў. І да сёння не вызначана, хто, калі і з якой мэтай прынёс гэтыя прадметы на плошчу Незалежнасці.
11.37
Працэс аднавіўся. Прамаўляе адвакат Уса. Кажа, што абвінавачванне не было даказана. Звяртае ўвагу, што сукупнасці фактараў, якія характарызуюць наяўнасць масавых беспарадкаў, не было. Адзначае, што дзеянні могуць кваліфікаваць як парушэнне грамадскага парадку.
Просіць вынесці апраўдальны прысуд, бо, па яго словах, абвінавачванне не можа будавацца на здагадках.
11.15
Буланаву, Квяткевічу, Грыбкову, Пазняку — па 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Грыбкова патрабуе накіраваць на прымусовае лячэнне ад алкагалізму.
Пракурор патрабуе ўзяць Уса пад варту ў зале суда.
Абвешчаны перапынак на 10 хвіліін.
10.59
Пракурор: сведчанні Квяткевіча, Буланава, Грыбкова, Класкоўскага, Пазняка аб тым, што яны не прымалі ўдзел у масавых беспарадках, няпраўда.
Хтосьці з родных падсудных звяртаецца да канваіра, каб той пакідаў міліцыю. Маўляў, будуць прымушаць парушаць закон.
10.54
Пракурор кажа, што сведчанні Макаеў і Лябедзька маглі даць на карысць Статкевіча, бо знаёмыя і самі прымалі ўдзел у мітынгу 19.12.
10.48З тэлефонных размоў з начальнікам штаба Статкевіча Сяргеем Марцалевым выявілі, што 17.12 яны дамаўляліся аб сустрэчы, каб абмеркаваць дзеянні на Плошчы. 18.12 дамаўляліся аб сустрэчы, каб абмеркаваць, што 19.12 у 20.30 як будуць агучваць вынікі незалежных экзітпулаў.
У перапісцы па скайпу Сяргеея Марцалева апошні камусьці паведамляў, каб на Плошчы 19.12 той быў асцярожны. Маўляў, будзе горача.
10.45
Пракурор зачытвае вытрымкі з дакументаў, забраных у Статкевіча. Перамагчы недэмакратычны рэжым можна толькі недэмакратычным шляхам.
У дукументах, з планамі палітыка, пазначана, што трэба было сутрэцца з афіцэрамі МУС, якія ўжо зразумелі, што рэжым трэба мяняць.
10.26
Паводле сведчанняў пацярпелых міліцыянтаў, мітынгоўцы ў першых шэрагах былі агрэсіўнымі. Абражалі міліцыянтаў, білі іх. Пракурор кажа пра вынікі экспертызы, згодна з якой у некаторых спецназаўцаў былі выяўлены цялесныя пашкоджанні.
Згодна з пратаколам агляду плошчы пасля разгону дэманстрантаў там былі выяўлены металічныя пруты, дымавыя шашкі, ледарубы, металічныя каністры, пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, рыдлёўкі. Маўляў, гэта сведчыць, што мітынгоўцы загадзя рыхтаваліся да арганізацыі масавых беспарадкаў.
10.22
Квяткевіч 19.12 прымаў удзел у мітынгу. Пасля слоў Статкевіча, які заклікаў пайсці ў Дом урада, Квяткевіч падыйшоў да будынка. Нанёс удар па шкле. Пасля таго, як яно разбілася, пайшоў у натоўп.
Буланаў 19.12 каля 20.00 прыйшоў на Кастрычніцкую, каб даведацца вынікі выбараў. На пл. Незалежнасці нанёс некалькі ўдараў па дзвярах Дома ўрада.
Грыбкоў паказаў, што 19.12 прыйшоў на мітынг з-за цікавасці. Калі аказаўся на ганку Дома ўрада, пачаў біць па дзвярах. Шкло ўжо было разбіта. Пракурор кажа пра супярэчнасці ў сведчаннях Грыбкова на судзе і падчас папярэдняга следства.
Пазняк знаходзіўся 19.12 з мэтай прайсціся на крамах. Калі выйшаў з ГЦ Сталіца, убачыў шмат людзей. Мэты іх збору не ведаў. Быў затрыманы.
10.15
Пракурор зачытвае версіі, выказаныя падсуднымі на працэсе. Статкевіч, па яго словах, заклікаў людзей на Кастрычніцкую плошчу. Да здзяйснення масавых беспарадкаў не заклікаў. Лічыць, што падзеі 19.12 былі справакаваны ўладамі. Ніякіх прутоў металічных не бычыў, а таму адзначыў, што справа сфабрыкаваная.
З паказанняў Уса вынікае, што не ўдзельнічаў у масавых беспарадкаў. Людзей не заклікаў прыходзіць на плошчу. 19.12 пайшоў на мітынг, ведаючы, што ён несанкцыянаваны.
Класкоўскі паказаў, што 19.12 прымаў удзел у мітынгу. Перад гэтым дома адзеў форму лейтынанта міліцыі, бо лічыў, што гэта паспрыяе таму, каб яго не азтрымалі ў выпадку разгону. Калі яго ўдарыў спецназавец на плошчы Незалежнасці, паказаў кіцель. Тым самым хацеў паказаць, што ў мітынгу ўдзельнічаюць і супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Пракурор адзначае, што Ус і Класкоўскі давалі супярэчлівавыя сведчанні. Маўляў, падладжваліся кожны раз пад следства.
10.09
Пракурор прамаўляе. Кажа, што справа набыла рэзананс у грамадстве, бо судзяць экс-кандыдатаў у прэзідэнты.
Пракурор зачытвае кавалкі з абвінавачвання пра падпалы, гвалт над асобай, «бесчінствуюшчую толпу» 19.12.2010.
10.08
Зайшла суддзя. Пачынаюцца спрэчкі бакоў.
Адвакат Уса папрасіў далучыць да справы некалькі дакументаў. Суддзя адмовіла. Маўляў, учора трэба было.