Выперадкі на аэрапланах: «НН» сто гадоў з вамі
18.05.2011 / 10:13
У сталіцы Францыі Парыжы 8 мая былі выперадкі на аэрапланах, або машынах да лётання ў паветры. Сабралася блізка 200 тысяч народу глядзець на гэта. Прыехаў ваенны міністр Берто і старшыня міністраў Маніс. Публіка прарвала ланцуг салдатаў і ўварвалася на пляц. Часць публікі ачысцілі, але сярод пляцу засталася жменька асоб, сярод якіх былі Берто і Маніс. Падняўся вялікі аэраплан, але яго скруціла ветрам і кінула ўніз з страшэннай сілай. Берто падняў руку над галавой, але яе адарвала і адкінула далёка, і ў той жа час аэраплан пераламаў яму хрыбет і разарваў яго на кавалкі. Крыло ж захапіла Моніса, паламала яму грудзі, ногі, вырвала нос і абдзёрла векі. Ваенны міністр памёр. Старшыня міністраў цяжка хворы.
«НН». № 18–19. 1911.
Сапраўднай сенсацыяй стала заява кіраўніка канцэрна «Белэнэрга» Яўгена Мішука, што, каб зменшыць залежнасць ад імпарту электраэнэргіі, рана ці позна на тэрыторыі Беларусі давядзецца будаваць уласную АЭС.
«НН». № 19. 2001.