Расія прапаноўвае Беларусі спыніць пастаўку малака на расійскі рынак
18.05.2011 / 10:25
Нацыянальны саюз вытворцаў малака Расіі (Саюзмалако) рэкамендаваў ураду Беларусі спыніць пастаўкі сухога малака, масла, сыру і сыроваткі на расійскі рынак да прыняцця карэкціровак балансу паставак у 2011 годзе і распрацоўкі падкантрольнага механізму гандлю. Пра гэта гаворыцца ў звароце старшыні праўлення саюза Андрэя Даніленкі на адрас урада РФ.
Як адзначае Даніленка, на расійскім малочным рынку ўзніклі сур’ёзныя праблемы, выкліканыя пастаўкамі малочнай прадукцыі з Беларусі па дэмпінгавых цэнах.
«Гэтыя пастаўкі з’яўляюцца значнымі па аб’ёме і носяць не разавы, а пастаянны характар. Яны сталі магчымыя з прычыны дэвальвацыі беларускага рубля на 70%», — канстатуе кіраўнік саюза.
Паводле яго слоў, становішча айчыннай малочнай галіны становіцца крытычным. Дэмпінгавыя цэны і вялікая колькасць прапаноў прывялі да рэзкага падзення агульнага ўзроўню цэн і аб’ёмаў продажу малочнай прадукцыі на расійскім рынку, што наносіць катастрафічны ўрон малочнай галіне Расіі.
«Складская затаранасць расійскіх вытворцаў сыру і сухіх малочных прадуктаў носіць беспрэцэдэнтны характар, на складах дзясяткі тысяч тон сыру, сухога малака, масла. У сувязі з чым прадпрыемства сыраробнага і
Для выпраўлення сітуацыі Саюзмалако рэкамендуе беларускаму боку прыняць тэрміновыя меры, у прыватнасці аднавіць гандаль стратэгічнымі малочнымі прадуктамі толькі праз упаўнаважаныя беларускім бокам кампаніі, якія будуць выстаўляць увесь прапанаваны для экспарту ў Расію аб’ём на расійскай біржы.
Таксама Саюзмалако прапаноўвае ўзмацніць сумесную з беларускім бокам працу па скарачэнні выкарыстання раслінных тлушчаў пры вытворчасці малочных прадуктаў і выяўленні фактаў фальсіфікацыі натуральнай малочнай прадукцыі.
«Саюзмалако лічыць, што толькі неадкладная рэалізацыя гэтых мер дазволіць выправіць сітуацыю і ўтрымаць цану на малако ад значнага падзення, захаваць пагалоўе і такія галіны, як вытворчасць сыру, сухога малака і масла»,- гаворыцца ў лісце.