Хто стане першым уладальнікам «Камунаркі»?
18.05.2011 / 11:15
Акцыянеры «Камунаркі», што сталі ў 1998 годзе непасрэднай прычынай для ўвядзення мараторыя накуплю-продаж ільготных акцый, аднымі з першых пасля адмены гэтай меры з 1 студзеня 2011 г. гатовыя прадаць свае акцыі. 25% — за 15 млрд рублёў.
Каму — пытанне складанае. Бо «Камунарка», паводле невялікага, але важнага ўдакладнення, зробленага Лукашэнкам праз тры месяцы пасля безумоўнай адмены мараторыя, трапіла ў спіс «стратэгічных» прадпрыемстваў. Пераважным правам на выкуп мараторных акцыяў гэтых фабрыкаў і заводаў надзелены мясцовыя органы ўлады, якія самі і складалі гэтыя спісы.
Менавіта ў выкананне гэтага прэзідэнцкага прадпісання група акцыянераў «Камунаркі» (сярод іх значыцца і прозвішча апошняга «чырвонага дырэктара» вядомай з савецкіх часоў фабрыкі Віктара Марыніча) у красавіку выставіла 25% акцый на таргі ў сістэму БЕКАС Беларускай
Паводле вышэйзгаданага Указу № 107 ад 14 сакавіка, галоўным прэтэндэнтам на гэты пакет становіцца Мінгарвыканкам. Ідэя ўказу і палягала ў тым, каб не даць гэтай частцы уласнасці, атрыманай калісьці грамадзянамі Беларусі на розных ільготных умовах, «разпаўсціся» танна па руках розных інвестараў. Хай лепш дзяржава купіць іх танна, а потым задорага ізноў прадасць стратэгічнаму інвестару, калі знойдзе такога.
У Мінгарвыканкама да пачатку ліпеня ёсць час падумаць, ці патрэбны яму гэты пакет (з улікам ужо наяўнай долі 2,6% ён ператворыцца ў блакавальны), а калі
З’яўленне ў сакавіку указу прэзідэнта адразу выклікала негатыўную рэакцыю бізнесу, які пасля 1 студзеня спадзяваўся актыўна ўключыцца ў працэс прыватызацыі беларускай уласнасці. Але насамрэч ад мясцовых уладаў залежыць, ці выразна прытрымлівацца закладзенай у ўказе прыхаванай ідэі процідзеяння гэтым працэсам, ці цвяроза ацэньваць выгаднасць прыватызацыі для вобласці і краіны. Гомельскія ўлады ў выніку склалі спіс з 18 прадпрыемстваў, у каторых яны пазначылі сваё пераважнае права на набыццё акцыяў. Але пры гэтым афіцыйна (у тым ліку на сайце Гомельскага аблвыканкаму) абвясцілі, што «ў 2011 годзе аблвыканкамам такое права выкарыстана не будзе, у сувязі з чым акцыянеры названых таварыстваў могуць ва ўстаноўленым парадку прадаць свае акцыі любой трэцяй асобе па дамоўным кошце „. Зараз таму ж Марату Новікаву, які з’яўляецца найбуйнейшым акцыянерам СП ААТ „Спартак“, або Heineken („Рэчыцапіва“) трэба дамаўляцца аб продажы мінарытарных акцый наўпрост з іх уладальнікамі.
З буйных прадпрыемстваў, якія трапілі ў спіс па Гомельскай вобласці, у яго ўвайшлі таксама „Мазырсоль“, „Румянцаўскае“, Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат“, Гомельскі мяскамбінат і інш Тут выкарысталі толькі адзін з механізмаў, каторыя прадаставіў загад для мясцовых уладаў па павелічэнні камунальнай уласнасці — куплю акцыяў ААТ, перапрацоўваючых сельскагаспадарчую прадукцыю. Гэтак сама паступілі і ў Гродзенскай вобласці, у мясцовы спіс патрапілі некалькі сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, уключаючы „Беллакт“, Дзятлаўскі сыраробны завод, Упраўляючую кампанію „Агракамбінат“ Скідзельскі», Ваўкавыскі, Слонімскі і Гродзенскі мясакамбінаты.
У іншых рэгіёнах цалкам задзейнічаны і іншы варыянт, згодна з каторым «аблвыканкамы маюць пераважнае права на набыццё акцыяў гаспадарчых таварыстваў, уключаных у пералік юрыдычных асоб, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і (або) іншыя важныя дзяржаўныя патрэбнасці».
Напрыклад, Мінскі аблвыканкам да «стратэгічных несельскагаспадарчых актываў» аднёс БАТЭ, жодзінскі «Cвітанак» і салігорскі «ЛМЗ Універсал». «Сельскагаспадарчы спіс» складаецца з 15 ААТ, у тым ліку Слуцкага
У Магілёўскай вобласці аблвыканкам «забраніраваў» за сабой выкуп у мінарытарыяў акцыяў Магілёўскага металургічнага заводу, Бабруйскага скуркамбінату, а таксама «Славянкі», з харчовых і сельгаспрадпрыемстваў — «Чырвонага харчавіка», Магілёўскага холдынгу «Аблен», Шклоўскага масларобнага заводу, Магілёўскай фабрыкі марозіва, усяго — 14 ААТ.