Прэм'ер-міністр Арменіі прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам

18.05.2011 / 11:32

Прэм’ер-міністр Арменіі Тыгран Саркісян прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Сёння адбудуцца сустрэчы ў вузкім і пашыраным складах прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча і Тыграна Саркісяна.

Чакаецца таксама, што прэм’ер-міністр Арменіі наведае Парк высокіх тэхналогій Беларусі.

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі з Арменіяй дынамічна развіваецца. За апошнія гады дасягнута істотная пазітыўная дынаміка знешнегандлёвага абароту: з 2001 па 2010 год аб’ём знешняга гандлю павялічыўся больш як у 16 разоў (з $2,9 млн. да $47,2 млн.) пры росце беларускага экспарту ў 35 разоў (з $1,2 млн. да $42,1 млн.). Разам з тым у гандлі Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД Арменія займае перадапошняе, дзевятае месца.

Па выніках 2010 года двухбаковы тавараабарот склаў $47,2 млн. і ў параўнанні з 2009 годам павялічыўся на 66,7 працэнта. Беларускі экспарт склаў $42,1 млн. (узрос на 81,2 працэнта). Імпарт склаў $5,1 млн. (рост на 0,4 працэнта). Сальда — дадатнае ($37 млн.).

Знешнегандлёвы абарот Беларусі і Арменіі па выніках першага квартала 2011 года склаў $6,2 млн. і знізіўся ў параўнанні з адпаведным узроўнем мінулага года на 2,8 працэнта. Асноўную долю ва ўзаемным гандлі займае беларускі экспарт, які склаў па выніках першага квартала 2011 года $4,9 млн. (зніжэнне — на 15 працэнтаў). Імпарт тавараў з Арменіі склаў $1,4 млн. (рост — у 2 разы). Забяспечана дадатнае сальда гандлёвага балансу ў памеры $3,5 млн.

Беларусь застаецца важным гандлёвым партнёрам Арменіі, займаючы па аб’ёму імпарту трэцяе месца сярод краін СНД (пасля Расіі і Украіны), і апярэджвае такія краіны, як Балгарыя, Польшча, Румынія, Славакія, Іспанія.

Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі Беларусі ў гандлі з Арменіяй з’яўляюцца шыны, аўтамабілі грузавыя, трактары, масла сметанковае, лекавыя сродкі, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, пліты драўнянавалакністыя, фанера клееная, мэбля.

З Арменіі ў Рэспубліку Беларусь асноўны аб’ём імпарту займаюць спіртныя напіткі, лекавыя сродкі, землі крамяністыя, садавіна кансерваваная, кіслоты полікарбонавыя.

Па выніках 2010 года ў эканоміку Беларусі з Арменіі паступіла $298,5 тыс. прамых інвестыцый, што вышэй за ўзровень 2009 года ў 2,2 раза.