Штанге назваў гульцоў на матчы з Францыяй і Люксембургам

18.05.2011 / 11:48

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Бернд Штанге абвясціў спіс гульцоў, выкліканых для ўдзелу ў матчах адборачнага раунда футбольнага чэмпіянату Еўропы 2012 супраць зборных Францыі (3 чэрвеня) і Люксембурга (7 чэрвеня) у Мінску,

паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

Варатары: Сяргей Верамко («Севастопаль», Украіна), Юры Жаўноў («Зеніт», Расія), Антон Амельчанка («Лакаматыў», Расія).

Абаронцы: Ігар Шытаў, Максім Бардачоў (абодва — БАТЭ), Максім Жаўнерчык («Кубань», Расія), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар», Расія), Дзмітрый Верхаўцоў («Нафтан»), Сяргей Амельянчук («Церак», Расія), Дзмітрый Молаш («Крылы Саветаў», Расія), Віталь Трубіла («Славія», Прага, Чэхія).

Паўабаронцы: Ян Цігараў («Томь», Расія), Аляксандр Бычанок («Дынама», Мінск), Аляксандр Кульчый («Краснадар», Расія), Павел Сітко («Шахцёр», Салігорск), Павел Няхайчык (БАТЭ), Цімафей Калачоў («Растоў», Расія), Сяргей Крывец («Лех», Польшча), Антон Пуціла («Фрайбург», Германія).

Форварды: Вячаслаў Глеб («Дынама», Мінск), Андрэй Варанкоў («Крыўбас», Украіна), Сяргей Карніленка («Блэкпул», Англія).

Няма ў складзе Аляксандра Глеба, які атрымаў у апошнім туры чэмпіянату Англіі траўму і цяпер адновіцца праз тры месяцы.

nn.by