Хакей. За «Дынама-Мінск» будзе выступаць брамнік зборнай Нарвегіі Ларс Хаўген

18.05.2011 / 12:08

Галкіпер лічыцца адной з зорак скандынаўскага хакея.

Бо па галкіперскіх мерках яшчэ ў маладым узросце 24-гадоваму Ларсу Хащгену было даверана бараніць браму нацыянальнай зборнай Нарвегіі на чэмпіянаце свету, які стаў быў дэбютным для Ларса.

Гэтай задачы ён даў рады, правёўшы на лёдзе ўсе сем матчаў і прапускаючы ў сярэднім 2,7 шайбы за гульню, прадэманстраваў найлепшы паказчык па колькасці сэйваў і стаў у выніку 5-м сярод калегаў па адсотку адбітых кідкоў.

Зборная Нарвегіі паказала змястоўны хакей і шмат у чым дзякуючы Хаўгену выйшла ў плей-оф, заняўшы высокае 6 месца, а сам галкіпер быў прызнаны адным з трох найлепшых хакеістаў сваёй каманды па выніках турніру.