Пяройдзем на ровары: працягласць веладарожкі ў Мінску павялічыцца ўдвая

19.05.2011 / 09:46

Працягласць веладарожкі ў Мінску плануецца павялічыць больш чым у два разы,

паведаміў начальнік арганізацыйна-масавага аддзела ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама Сяргей Юхнавец 18 мая на прэс-канферэнцыі.

Паводле яго слоў, дарожку плануецца павялічыць з 27 да 60 км. Праз Лошыцу па нізіне новы ўчастак веладарожкі пройдзе ў бок бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, затым — у Маскоўскі раён і адтуль па ўсіх раёнах горада. Гэта будзе «экскурсійнае кола» з пунктамі пракату інвентару, адзначыў спецыяліст.

Ужо пабудаваны ўчастак дарожкі для ровараў бярэ пачатак у раёне скрыжавання МКАД і вадасховішча Дразды і пралягае ўздоўж ракі Свіслач, праходзячы па праспекце Пераможцаў, парку імя Горкага, вуліцы Якубава, і заканчваецца ў раёне Чыжоўскага вадасховішча.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН