«Белпошта» вінная «Пошце Расіі» 7 млн даляраў

19.05.2011 / 09:48

Запазычанасць «Белпошты» перад «Поштай Расіі» па грашовых пераводах, якая на 21 красавіка складала 195 млн. рублёў (каля 7 млн. долараў ЗША), будзе пагашана на працягу аднаго-двух месяцаў,

паведамляе РІА Навіны са спасылкай на першага намесніка дырэктара «Пошты Расіі» Дзяніса Армяка.

У сярэдзіне красавіка «Пошта Расіі» паведаміла, што з-за невыканання «Белпоштай» фінансавых абавязацельстваў, прадугледжаных пагадненнем па абмене міжнароднымі электроннымі пераводамі, расійскае прадпрыемства можа спыніць выплаты паштовых пераводаў з Беларусі.

«На сённяшні дзень адбываецца паступовае пагашэнне аб’ёму даўгоў, і гэта сітуацыя вырашаецца, таму што пераводы — двухбаковая рэч, і за кошт трафіку з іншай краіны адбываецца пагашэнне», — сказаў Чуйко, адзначыўшы, што на працягу аднаго-двух месяцаў доўг будзе цалкам пагашаны.

Ён растлумачыў, што крытычная сітуацыя склалася з-за таго, што доўг рэзка ўзрос на працягу кароткага прамежку часу. «Цяпер беларуская пошта заявіла, што мае пэўную колькасць заяў аб вяртанні пераводаў і некалькі тысяч пераводаў было адклікана (паводле даных на 27 красавіка — 2.368)», — заявіў прадстаўнік «Пошты Расіі».

У красавіку «Пошта Расіі» паведамляла, што да сакавіка асноўная доля паштовых пераводаў прыходзілася на пераводы з Расіі ў Беларусь — 100–110 млн. рублёў штомесяц супраць 24 млн. рублёў з Беларусі ў Расію. Аднак у красавіку сітуацыя рэзка змянілася, і большая доля прыходзілася на пераводы з Беларусі ў Расію — больш за 260 млн. рублёў.

Гэта сітуацыя была выклікана дэфіцытам валюты ў Беларусі, і адной са схем канвертацыі беларускіх рублёў у замежную валюту было адпраўленне паштовых пераводаў у Расію. 21 красавіка «Белпошта» прыпыніла прыём міжнародных пераводаў у беларускіх рублях.