Беларусі трэба прасіць у МВФ прыкладна 8 млрд. даляраў
Мяркуе экс-старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч.
19.05.2011 / 09:59
Беларусі трэба прасіць у МВФ прыкладна 8 млрд. даляраў,
заявіў БелаПАН былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч.
«Нам трэба стабілізаваць сітуацыю з валютай з улікам рэальнага чаканага дэфіцыту гандлёвага балансу ў 12 млрд. даляраў сёлета. Думаю, усімі мерамі можна скараціць яго, скажам, да 8 млрд. даляраў. Вось не меней гэтай сумы трэба прасіць у МВФ»,- лічыць Багданкевіч.
Багданкевіч адзначыў, што МВФ дае выгадныя крэдыты, якія можна ўзяць на 15–17 гадоў. «Якая краіна дасць крэдыт на такі тэрмін?» — задаў ён рытарычнае пытанне.
У той жа час Багданкевіч звярнуў увагу на тое, што дапамогі ў МВФ неабходна прасіць пад узгодненую праграму рэформаў і абавязацельствы яе выконваць.
«Хаця б для пачатку створым аднолькавыя ўмовы для дзяржпрадпрыемстваў і прыватнага бізнесу, каб яны маглі канкурыраваць паміж сабой. І так стабілізаваць крок за крокам сітуацыю ў эканоміцы, праводзячы ўнутраныя рэформы», — сказаў Багданкевіч.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што, «калі каманда, якая стаіць ва ўладзе, будзе
17 мая прэм’
«Але гэты працэс працяглы. У чэрвені будзе чарговая планавая місія гэтага фонду ў Беларусі. Мы не гэтыя пытанні будзем абмяркоўваць, але ў залежнасці ад той справаздачы, што будзе падрыхтавана місіяй МВФ, мы можам прагназаваць далейшае развіццё падзей у адносінах з гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыяй», — сказаў прэм’ер.
У сваю чаргу, у МВФ падкрэсліваюць, што для любой праграмы фінансавання Беларусі з боку фонду краіне «неабходна рэальна праграма мер эканамічнай палітыкі, якая выклікае давер, і амбіцыйная праграма структурных рэформаў». Пра гэта 6 красавіка падчас відэаканферэнцыі заявіў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс, спаслаўшыся на нядаўна выказаную пазіцыю выканаўчага савета дырэктараў фонду.