Панаехала гасцей...
У Мінску сёння пройдуць сустрэчы прэм`ер-міністраў СНД, ЕўрАзЭС і Мытнага саюза
19.05.2011 / 10:08
Пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Міждзяржсавета ЕўрАзЭС і вышэйшага органа Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі будуць праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы.
Для ўдзелу ў іх у Мінск 18 мая прыбылі прэм`
Сёння чакаецца прыбыццё
Плануецца, што пасяджэнне Савета кіраўнікоў урада СНД пачнецца ў 13.00. Паводле яго вынікаў у 15.00 запланавана
У 17.00 павінна пачацца пасяджэнне Міждзяржсавета ЕўрАзЭС, у 18.30 — пасяджэнне Вышэйшага органа Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.
Як паведаміў на брыфінгу 12 мая
Прэм`
Адным з ключавых пунктаў парадку дня Савета кіраўнікоў урадаў СНД стане прыняцце рамачнай праграмы па супрацоўніцтве ў сферы мірнага выкарыстання атамнай энергіі.
Апрача таго, у межах Міждзяржсавета ЕўрАзЭС кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць працу Мытнага саюза і фарміраванне Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Асаблівая ўвага будзе нададзена выкананню мерапрыемстваў плана сумесных мер па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансавага крызісу.
Апрача таго, прэм`
Запланавана падпісанне трох міжнародных дагавораў у сферы супрацоўніцтва мытных органаў і органаў сертыфікацыі. Будуць таксама разгледжаныя вынікі выканання мерапрыемстваў па пераносе ўзгодненых відаў дзяржаўнага кантролю на знешні контур Мытнага саюза. Ужо сёння на
Асобны блок пытанняў будзе закранаць далейшае развіццё заканадаўства Мытнага саюза ў сферы тэхнічнага рэгулявання і прымянення санітарных, ветэрынарных і каранцінных мер.
У Мінску таксама будзе абмяркоўвацца пытанне аб даванні Беларусі крэдытнай дапамогі, паведаміў 17 мая
Нагадаем, Мінск звярнуўся да ўрада Расіі па крэдыт у 1 млрд. долараў і да Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС па крэдыт у 2 млрд. долараў.
Паводле слоў Кудрына, перамовы па выдзяленні Беларусі крэдыту ў суме 3 млрд. долараў з фонду ЕўрАзЭС (па 1 мільярдзе на працягу 2011–2013 гадоў) будуць завершаныя найбліжэйшымі днямі.
«Адпаведныя ўмовы сфармуляваныя ў межах антыкрызіснага фонду, зараз яны разглядаюцца Рэспублікай Беларусь, — сказаў Кудрын. — Сёння мы пачулі, што пасля тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі з Дзмітрыем Мядзведзевым было сказана пра тое, што, у прынцыпе, дасягнутыя дамоўленасці і Беларусь гатова атрымаць крэдыт. Гэта азначае, што раней сфармуляваныя ўмовы прынятыя і гэта можа азначаць магчымасць завяршэння перамоў у бліжэйшыя дні».
Паводле слоў Кудрына, Мінск мае намер выставіць сёлета на продаж шэраг прадпрыемстваў, якія ацэненыя ў 3 млрд. долараў.
Кудрын падкрэсліў, што ва ўмовах крэдыту прапісана сума, якую Беларусь павінна прыцягнуць у выглядзе даходаў ад прыватызацыі і прамых замежных інвестыцый: «У саміх умовах давання прадугледжваецца, колькі трэба мабілізаваць рэсурсаў за кошт продажу актываў і прамых замежных інвестыцый. Гэта з`яўляецца, безумоўна, важнай крыніцай пагашэння дэфіцыту плацежнага балансу».
У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка 17 мая заявіў аб гатоўнасці Расіі аказаць Беларусі неабходную крэдытную падтрымку для стабілізацыі валютнага рынку.
«Я толькі што размаўляў з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Анатольевічам Мядзведзевым. Ён пазваніў мне. У нас ідуць перамовы з Расійскай Федэрацыяй аб выдзяленні стабілізацыйнага крэдыту на падтрыманне курсу беларускага рубля. Па ўсіх перамовах яны гатовыя да таго, каб тэрмінова, калі гэта трэба, і нетэрмінова, калі гэта нам не трэба, адрэагаваць на гэта. І гэта прыкладна 3,1 млрд. долараў, калі мы, вядома, будзем падпісваць з імі адпаведнае пагадненне», — сказаў Лукашэнка.
Апрача таго, Лукашэнка зазначыў: «Прыкладна 3 млрд. долараў — гэта будучы продаж нашых тавараў. Нас гатовыя пракрэдытаваць. Усяго атрымліваецца шэсць з лішкам мільярдаў долараў — гэтага дастаткова сёлета не толькі для стабілізацыі, але і для таго, каб мець салідныя золатавалютныя рэзервы».