На мяжы канфіскавалі часопіс з рэцэнзіяй на кнігу «Лукаш» — аказалася, сербскі пісьменнік

19.05.2011 / 10:52

Палітолаг, сябра Партыі БНФ Юрый Чавусаў быў падвергнуты на памежным пераходзе «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы асабістаму надгляду. У яго адабралі некалькі кніг і часопісаў палітычнага зместу.

«Быў таксама ўкраінскі часопіс „Крытыка“ за мінулы год. Там у раздзеле „Рэцензіі“ змешчаны вокладкі кніг, на адной з іх напісана „Лукаш“ — гэта сербскі пісьменнік, на яго кніжку рэцэнзія. Але і гэты часопіс забралі»,- удакладніў Чавусаў.

Як распавёў палітолаг, асабісты надгляд праводзіўся больш за 4 гадзіны.