24 мая адкрыццё «Пачатку кніжных дарог Беларусі»

19.05.2011 / 10:55

24 мая, у дзень славянскай пісьмовасці, на ганку кнігарні «логвінаЎ» а 16.00 будзе ўрачыста адчынены «Пачатак кніжных дарог Беларусі».
«Нулявы кніжны кіламетр» адкрые пісьменнік Уладзімір Арлоў. «Нулявы кіламетр» уяўляе сабой намаляванае кола. У кола ўпісаны сляды, на якія — каб адчуць сваю даўдзельнасць да кнігаробства і кнігалюбства, — можа стаць кожны ахвочы. «Пачатак кніжных дарог Беларусі» адкрые пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Кнігарня «логвінаЎ» знаходзіцца на пр. Незалежнасці 37А, у адным будынку з Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» і барам «Малако» (гэта ў дварах за домам «Подзвіг народа», што на плошчы Перамогі).