Місія МВФ пачне працу ў Беларусі 1 чэрвеня

19.05.2011 / 11:00

Пра гэта паведаміла пастаянная прадстаўніца МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна. Паводле яе інфармацыі, місія будзе працаваць два тыдні.

Эксперты фонду ацэняць бягучую сітуацыю ў эканоміцы Беларусі і адкарэктуюць раней зроблены макраэканамічны прагноз.