У Беларусі кожнае пятае дзіця нараджаецца па-за шлюбам
19.05.2011 / 11:10
Апошнія гады ў Беларусі кожнае пятае дзіця нараджаецца ў жанчын, якія не знаходзяцца ў зарэгістраваным шлюбе. Пра гэта паведаміў ў сераду на
У 1990 годзе доля такіх дзяцей складала 8,5% усіх народжаных, у
Найбольш высокая доля нараджэнняў у незарэгістраваных шлюбах адзначаецца ў маці маладзейшых за 20 гадоў (41% усіх народжаных у маці гэтага ўзросту ў 2010 годзе) і ў маці ва ўзросце 35 гадоў (35–39 гадоў — 26%, 40–44 гады — 33%). Доля пазашлюбных дзяцей, народжаных у жанчын ва ўзросце 25–29 гадоў, значна ніжэйшая (15%).
Прадстаўнік Белстата адзначыў пазітыўныя тэндэнцыі ў планаванні сям’і — у Беларусі зніжаецца колькасць абортаў. Калі ў 1995 годзе было зроблена амаль у 2 разы больш абортаў (193,3 тыс.), чым нарадзілася дзяцей (101,1 тыс.), то ў 2010 годзе колькасць абортаў (33 тыс.) склала толькі трэцюю частку ад колькасці народжаных дзяцей (108 тыс.).