У бальніцах застаюцца 28 пацярпелых ад выбуху ў мінскім метро
19.05.2011 / 11:13
У сераду выпісаны 3 пацярпелыя ад выбуху ў мінскім метро,
паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.
Цяпер у бальніцах на стацыянарным лячэнні знаходзіцца 28 чалавек. Сярод іх стан 7 пацыентаў ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, 21 — лёгкай ступені цяжкасці.
Пацыенты атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу ў поўным аб’ёме. Ва ўсіх лячэбных установах ёсць дастатковы запас перавязачнага матэрыялу і медыкаментаў, донарскай крыві. Забяспечваецца псіхалагічная падтрымка пацярпелых і іх блізкіх ва ўсіх установах аховы здароўя.