Абама прыедзе ў Варшаву абмеркаваць Беларусь

19.05.2011 / 16:09

Дэмакратызацыя Беларусі і краін Паўночнай Афрыкі будзе адной з галоўных тэм бліжэйшага візіту прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў Польшчу.

Пра гэта паведамляе Polskie Radio са спасылкай на амбасадара Польшчы ў Вашынгтоне.

Амбасадар таксама адзначыў, што падчас візіту Абамы будзе таксама абмяркоўвацца сумесная праца Польшчы і ЗША ў Афганістане, а таксама далейшае супрацоўніцтва ў рамках НАТА.

Абама прыбудзе ў Варшаву 27 траўня, дзе прыме ўдзел у саміце краін Усходняй і Паўднёвай Еўропы.

АП