Па дарогах едуць… самалёты

Авіятэхніку з ліквідаванай базы ў Росі вязуць у Ліду па дарогах.

23.05.2011 / 11:26

Авіятэхніку з ліквідаванай базы ў Росі вязуць у Ліду па дарогах.

Авіятэхніку з ліквідаванай базы ў Росі вязуць у Ліду па дарогах. Фота Віктар Дубай.

Ваенная авіябаза ў пасёлку Рось у ваўкавыскім раёне ліквідаваная. Вайскоўцы і тэхніка перабазіраваліся ў Ліду. Тэхніку перавозяць дагэтуль. Пры гэтым, некаторыя самалёты транспартуюцца з дапамогай цягачоў па аўтадарогах. Жыхар гарадскога пасёлка Краснасельскі Віктар Дубай 20 мая зняў момант транспарціроўкі двух самалётаў.