Афіцыйнае пацверджанне: Нацбанк падняў курс даляра да 4930 рублёў
23.05.2011 / 15:0
абноўлена
Новыя курсы апублікаваныя на сайце Нацбанка. Галоўнае пытанне зараз — ці здолее Нацбанк утрымаць курс на гэтым узроўні, ці ён скоціцца да 6000 ці 7000.
З 24 мая афіцыйны курс даляра складзе 4930 рублёў. Такім самым (плюс-мінус 2%), імаверна, ён будзе і ў абменніках.
Курс еўра тады складзе 6914,82 рубля.
Расійскі рубель — 173,95 рубля.
Нацбанк размясціў гэтую інфармацыю на сваім сайце.
Такім чынам, афіцыйная дэвальвацыя рубля за гэты год дасягнула 71,62%.
Прэм’
Галоўнае пытанне зараз — ці здолее Нацбанк утрымаць курс на гэтым узроўні, ці ён скоціцца да 6000 ці 7000. Апошні тыдзень на чорным рынку рубель боўтаўся прыкладна між гэтымі межамі.
Увечары Нацбанк нарэшце разрадзіўся
Курс валюты ў абменніках будзе выстаўляцца на ўзроўні «плюс/мінус 2%" ад афіцыйнага курса. Значыцца, даляры будуць прадавацца (і купляцца) заўтра па 5 028 рублёў.
Праз заніжаны курс валюта ў абменніках ўсё адно не з’явяцца.
12%-ны калідор ваганняў кошыка валют застаецца нібыта непарушным. Але цяпер адлічваецца не ад 31 снежня, а ад 24 мая.
Нарэшце, біржа працуе
Поўны тэкст
Пра ўсталяванне абменных курсаў беларускага рубля