Беларусь пабіла сусветны рэкорд па дэвальвацыі
Абагналі Эфіопію 1992 года і Аргенціну 2002-га.
24.05.2011 / 14:26
Беларуская дэвальвацыя, паводле звестак Сусветнага банка, стала самай вялікай за 20-гадовую сусветную гісторыю, абагнаўшы эфіопскую 1992 года і аргенцінскую 2002 года,
адзначае газета «Маркер».
Нагадаем, што напярэдадні Нацбанк ажыццявіў аднамомантавую дэвальвацыю беларускага рубля да кошыка валют на 54,42%, пры гэтым з пачатку года курс нацвалюты знізіўся на 71,62%.
Раней сусветнымі лідарамі былі дзве названыя вышэй краіны, якія дэвальвавалі сваю валюту на 54%. Беларусь ужо прысутнічала ў рэйтынгу СБ найбуйнейшых сусветных дэвальвацыяй з 1990 года. Так, яна была лідарам у 1999 г., калі нацыянальная валюта была абясцэнена на 37%.