Толькі ў адной гомельскай школе ёсць класы з беларускай мовай навучання
25.05.2011 / 10:21
Практычна ва ўсіх школах Гомеля навучанне вядзецца на рускай мове, толькі ў гімназіі № 36 імя Івана Мележа ёсць беларускамоўныя класы, паведаміў 24 мая напрэс-канферэнцыі начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Сяргей Парошын.
«У сельскіх школах Гомельскай вобласці на беларускай мове вучацца прыкладна 80% дзяцей, у гарадской мясцовасці не будзе і 10%», — зазначыў ён.
Паводле слоў Парошына, раней у гімназіі № 36 навучанне было поўнасцю на беларускай мове, але паводле патрабавання бацькоў фарміраваліся рускамоўныя класы.
Начальнік упраўлення мяркуе, што такая сітуацыя з беларускай мовай у школах склалася
Ён выказаў меркаванне, што для паляпшэння сітуацыі не трэба «гвалтаваць дзяцей або бацькоў, трэба працаваць, прыцягваць, захапляць, папулярызаваць беларускую мову». «Прыцягваць мерапрыемствамі рознага ўзроўню, якасцю навучання, развіваць цікавасць да роднай мовы, культуры, гісторыі — гэта дасць станоўчы вынік», — зазначыў начальнік упраўлення.